Марыянскія астравы
Марыянскія астравы | |
---|---|
англ. Mariana | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 17 |
Найбуйнейшы востраў | Гуам |
Агульная плошча | 1 190 км² |
Насельніцтва | 213 241 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 179,19 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°37′ пн. ш. 145°37′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыянскія астравы (англ.: Mariana Islands, ісп.: Mariana Islas; названы ад імя каралевы Марыяны Аўстрыйскай) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, у Мікранезіі. Уваходзіць у склад Паўночных Марыянскіх астравоў і Гуама. Плошча — 1007 км². Насельніцтва — 213 241 чал. (2010 г.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дуга Марыянскіх астравоў цягнецца прыблізна на 800 км з поўдня на поўнач. Усходняя частка набліжана да Марыянскага жолаба — самай глыбокай акіянічнай упадзіны ў свеце. Паходжанне астравоў змешанае — вулканічнае і каралавае. Вулканічная актыўнасць найбольш характэрна для паўночных астравоў. Асноўны ўзрост астравоў ад 30 да 5 млн гадоў.
Найвышэйшы пункт — вулкан Агрыян на аднайменным востраве (965 м).
Найбуйнейшыя астравы:
Клімат трапічны пасатны, даволі вільготны. Вылучаюцца сухі сезон са снежня па чэрвень і сезон мусонаў з ліпеня па кастрычнік.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Астравы пачалі засяляцца ў 2 тыс. да н.э. выхадцамі з Паўднёва-Усходняй Азіі. Відавочна, існавала некалькі хваль міграцый, у выніку якіх на Марыянах склаўся этнас чамора.
У 1521 г. Марыянскія астравы адкрыў Фернан Магелан і далучыў іх да Іспаніі. Ён даў ім назву астравы Злодзеяў (Islas de los Ladrones). Аднак у XVII ст. з’явілася назва Марыянскія астравы ў гонар іспанскай каралевы Марыяны Аўстрыйскай (1634—1696).
У 1668 г. на Гуаме высадзіліся іспанскія місіянеры-езуіты. Пачатак іх дзейнасці быў паспяховым. Але ў 1672 г. чамора забілі кіраўніка місіі, што прывяло да татальнай вайны іспанцаў з тубыльцамі. Іх колькасць скарацілася з 200 тыс. чал. да 5 тыс. чал. у 1741 г. У канцы XVII ст. чамора былі пераселены ў 5 вёсак на Гуаме. Яны знаходзіліся пад пільным кантролем ваенных і святароў, павінны былі штодзённа наведваць касцёл і вывучаць іспанскую мову. Іншыя астравы засталіся практычна бязлюднымі, пакуль у XIX ст. не былі населены рэфалуваш, карэннымі жыхарамі Каралінскіх астравоў.
У 1898 г. Гуам быў перададзены ЗША, а ў 1899 г. Паўночныя Марыянскія Астравы адышлі да Германіі. У 1914—1944 гг. Паўночныя Марыянскія Астравы знаходзіліся пад кантролем Японіі, якая развівала на іх мясцовую гаспадарку і спрыяла перасяленню японскіх рабочых і сялян. 8 снежня 1941 г. японцы высадзіліся на Гуаме і захапілі яго. У 1944 г. амерыканцы здолелі ўсталяваць свой кантроль і ў пасляваенны час атрымаць мандат ААН на апеку Марыянскіх астравоў.
У 1950 г. Гуам быў пераўтвораны ў недалучаную тэрыторыю ЗША. У 1975—1978 гг. была створана тэрыторыя Садружнасць Паўночных Марыянскіх астравоў, якая таксама знаходзіцца ў залежнасці ад ЗША.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Guam History and Culture Архівавана 3 лістапада 2012.
- The CNMI Government site Архівавана 5 мая 2017.